Подходы к изменению стоимости услуг ЖКХ не изменятся

услуги жкхУ 2016 годзе падыходы да змянення кошту жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва не зменяцца.

Як паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, 1 студзеня 2016 года будзе павелічэнне, якое захаваецца на працягу года.
«Калі гаварыць пра індэксацыю, то за чацвёрты квартал яе пакуль не бачым», – адзначыў Анатоль Калінін.
Згодна з Указам №550 павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі за год не можа перасягнуць $5 у эквіваленце па сярэднегадавым курсе. Разлік бярэцца на сям'ю з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры пры нарматыўным спажыванні рэсурсаў. Таксама дакументам устанаўліваецца штоквартальная індэксацыя субсідзіруемых дзяржавай цэн і тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву на працягу фінансавага года з улікам росту даходаў насельніцтва ў памерах, што не перавышаюць фактычна існуючыя тэмпы росту намінальнай налічанай заработнай платы па Беларусі за папярэдні квартал.
Анатоль Калінін таксама заявіў, што ў рэфармаванні сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі 2016 год вызначаны як пераходны.
«На працягу паўгода эксперымент па рэфармаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі праводзіўся ў Мінску. Мы ўбачылі праз гэты эксперымент, што ў нас ёсць значныя рэзервы, якія могуць станоўча паўплываць на павелічэнне долі аплаты камунальных паслуг за кошт насельніцтва. За паўгода мы не атрымалі чаканага эфекту, патрэбны хаця б год. Мы вызначылі, што на працягу 2016 года будзе пераходны перыяд», – адзначыў Анатоль Калінін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што прыкладаюцца ўсе намаганні для выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў частцы празрыстасці налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі, выключэння функцый, не ўласцівых ЖКГ. «Напрыклад, дваровая тэрыторыя ва ўсіх дамоў розная. Але цяпер затраты ўсярэдненыя, і ўсе плацяць па большым тарыфе. Мяркуецца, што далей да дваровай тэрыторыі будзе адносіцца толькі перыметр будынка па адмостцы», – растлумачыў Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, такія вылічэнні дадуць магчымасць без павышэння тарыфаў выйсці на ўзровень пакрыцця насельніцтвам фактычных затрат на аказанне ЖКП у памеры 50 працэнтаў. У 2017 годзе плануецца прыйсці да 100 працэнтаў аплаты за кошт штогадовага павышэння кошту ЖКП у студзені на $5.


Фота з сайта www.novobeladmin.gomel.by