Почта увеличила продолжительность рабочего дня
На сустрэчы моладзі з кіраўніцтвам раёна, якая адбылася ў кастрычніку ў рэжыме “адкрытага мікрафона”, ішоў зацікаўлены дыялог аб справах і праблемах маладых. Сярод іншых прадстаўнікі рабочай моладзі ставілі пытанне аб тым, што многія установы райцэнтра – у прыватнасці, пошта, банкі, магазіны прамысловых тавараў – закрываюцца вельмі рана, і пасля рабочага дня скарыстацца іх паслугамі практычна немагчыма.Першым на гэтую слушную заўвагу адрэагаваў раённы вузел паштовай сувязі. Як паведаміла яго начальнік Тарэса Станіславаўна Ігнатовіч, работа раённай пошты падоўжана да 18.30.
Хочацца спадзявацца, што і іншыя ўстановы і арганізацыі адрэагуюць на гэтую слушную заўвагу і прапанову – для сваёй жа карысці, каб прыцягнуць больш кліентаў і пакупнікоў.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
