Почётное звание "Человек года Гродненщины" присуждено учителю островецкой гимназии Виталию Статино
Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Гродне амаль 60 жыхарам Гродзенскай вобласці па выніках 2011 года рашэннем абласнога выканаўчага камітэта было прысвоена званне “Чалавек года Гродзеншчыны” і ўручаны прэміі за ўклад у развіццё розных галін вытворчасці і сацыяльнага жыцця.
Прыемна, што сярод узнагароджаных за ўклад у развіццё рэгіянальнай сістэмы адукацыі ганаровае званне было прысуджана настаўніку хіміі гімназіі №1 Астраўца Віталію Тадэвушавічу Стаціну.
Віталій Тадэвушавіч у Астравецкай гімназіі працуе з 2007 года. Малады, таленавіты настаўнік заявіў аб сабе ўжо з першага года работы. З таго часу яго вучні перамагаюць не толькі на раённай алімпіядзе па хіміі, але і на абласным і рэспубліканскім этапах. Штогод яго ўключаюць у лік педагогаў, якія рыхтуюць абласную каманду юных хімікаў да рэспубліканскіх спаборніцтваў. Не адзін раз ён станавіўся стыпендыятам прэміі старшыні Астравецкага райвыканкама і прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за работу з адоранымі школьнікамі.
Віншуем Віталія Тадэвушавіча Стаціну з заслужанай узнагародай!
Алена ЯРАШЭВІЧ.