Почему черника не растёт?..
– Нечарнічны сёлета год, – гаворыць начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Казіміравіч Цэйка. – На ягадніку лічаныя ягады – ва ўраджайныя гады больш заставалася пасля таго, як чорнае “паляванне” завяршалася. Прычына? Іх дзве: вясновы прымаразак і бязлітасныя адносіны да лесу зборшчыкаў ягад, якія “камбайнамі” знішчаюць будучыя кветканосы.
---------------------------------------
Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.
