По достоинству оценено творчество островецких инвалидов по зрению

инвалиды по зрениюСёстры Людміла Іванаўна Кухарэвіч і Святлана Іванаўна Мешкіс з дыпломамі і падарункамі вярнуліся з абласнога конкурсу-фестывалю творчасці інвалідаў па зроку “Сэрцам бачым, ствараем і жывём”.
Прадэманстраваць майстэрства ў розных творчых намінацыях сабраліся калектывы, ансамблі, тэатральныя студыі і сольныя ўдзельнікі – члены грамадскага аб’яднання “БелТІЗ” – з усёй вобласці. Яны прадэманстравалі сапраўдны калейдаскоп разнастайнасці жанраў і крэатыўнага выканання: фальклор, народнае і акадэмічнае спяванне, эстрада, бардаўскае, інструментальнае, мастацкае выкананне і нават тэатраль-ныя мініяцюры – кожны з самадзейных нумароў адрозні-ваўся цікавым падыходам, шчырасцю і харызмай.
Удала прадэманстравалі сваю творчасць і астравецкія ўдзельнікі. Мілагучная песня “Бацькоўская хата”, якую выканала яе аўтар Людміла Іванаўна Кухарэвіч, не пакінула нікога раўнадушным і выклікала шчырыя апладысменты. У выніку Людміла Іванаўна атрымала Дыплом першай ступені і падарунак.
Вышытыя карціны таленавітага майстра Святланы Іванаўны Мешкіс заўсёды выклікаюць захапленне і высокую ацэнку на разнастайных выставах – і абласны фестываль-конкурс не стаў выключэннем. За прыгажосць, якую яна стварае сваімі рукамі, і актыўную жыццёвую пазіцыю Святлана Іванаўна атрымала Падзячны ліст і падарунак.
Ад імя ўсіх членаў Астравецкай раённай арганізацыі “БелТІЗ” віншуем Людмілу Іванаўну Кухарэвіч і Святлану Іванаўну Мешкіс з узнагародамі. Яны – наглядны прыклад актыўнай жыццёвай пазіцыі людзей з праблемамі зроку. Запрашаем уступаць у наша аб’яднанне: не варта быць паасобку, калі можна радавацца жыццю і ствараць прыгажосць усім разам.



Юзэфа Адынец, старшыня
раённай арганізацыі
ГА “БелТІЗ”.