Пісьменніка Кандрата Крапіву ўзгадвалі ў бібліятэках Астравеччыны


Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка-сатырыка Кандрата Крапівы ў бібліятэках Астравеччыны прайшлі мерапрыемствы.

У раённай бібліятэцы адбылося літаратурнае знаёмства «Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы». Абмяркоўваючы творы пісьменніка, удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што героі яго баек жывуць сярод нас і сёння, а трапнае слова не губляе сілы нават праз стагоддзе. Праз малюнкі да байкі «Дыпламаваны баран» кожны змог перадаць сваё бачанне камічных вобразаў.

«Майстар слова – Кандрат Крапіва» – літаратурная віктарына пад такой назвай прайшла ў Міхалішкаўскай бібліятэцы.


Удзельнікі гаварылі пра асноўныя вехі біяграфіі і творчага жыцця славутага класіка беларускай літаратуры, адказвалі на пытанні па творчасці пісьменніка, чыталі байкі.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.