Песні, майстар-класы і смачныя булкі: Варона адзначыла свята вёскі
Весела, эмацыйна і смачна ў гэтую нядзелю было ў аграгарадку Варона: свята вёскі і брэндавае мерапрыемства “Смак варонскай булкі” сабрала шмат вяскоўцаў і гасцей з раёна на пляцоўцы побач з Домам культуры.

Да пачатку ўрачыстага адкрыцця свята кожны мог знайсці занятак па душы. Для самых маленькіх работнік аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Варона Ганна Ляховіч правяла майстар-клас па лепцы з цеста. За паўгадзіны карпатлівай працы хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі сапраўдныя шэдэўры – рознакаляровыя кветкі, сонейкі, божыя кароўкі “пасяліліся” на адмысловых падносах-талерках.
У фае працавала фотавыстава “Птушкі роднага краю” аўтарства мясцовага жыхара, былога настаўніка, заўзятага арнітолага, патрыёта бацькаўшчыны Станіслава Памецькі . Мужчына цягам некалькіх дзесяцігоддзяў свае назіранні за прыродай старанна занатоўвае.
У Вароне і яе ваколіцах жывуць шмат таленавітых майстрых: на выставе рукадзелля можна было падзівіцца прыгожымі рэчамі, зробленымі Наталля Ількевіч і Леакадзіяй Мацясовіч. А бібліятэкар Ганна Казлоўская да свята падрыхтавала летапіс вёскі.
У межах святкавання былі падведзены вынікі конкурсу “Смак варонскай булкі”. Самую вялікую, па меркаванні журы, спякла Юлія Кісель, самую арыгінальную – Юрый Лукашэвіч, а самую смачную – Ганна Рубель. Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі падарункі.

З ўручэння хлеба і солі старшыні Варнянскага сельвыканкама Аляксандру Вярбовічу распачаўся канцэрт.
– Варона – не толькі духоўны, але і культуры цэнтр, – у прывітальным слове адзначыў Аляксандр Часлававіч. – Нядаўна тут прайшла ўрачыстасць у гонар 20-гадовага юбілею аднаўлення капліцы і вяртанне яе гістарычнай назвы, а сёння – свята вёскі.
Віншаванні і малітву вяскоўцам адрасаваў пробашч парафіі Святога Юрыя ксёндз Віктар Захарэўскі.
А потым рэхам па наваколлі панесліся песні… Моцнымі галасамі, заварожваючымі рухамі, вясёлымі байкамі прысутных радавалі мясцовыя жыхары і госці з Рытані і Варнян. На працягу дня на стадыёне праходзілі спаборніцтвы па валейболе. Завяршыўся святочны дзень для варонцаў і гасцей аграгарадка дыскатэкай.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
