Першакласнікі знаёмяцца з “раёнкай”

Дзеці, якія адпачываюць у школьных лагерах, часта прыходзяць у рэдакцыю на экскурсію, каб даведацца, як робіцца газета. 
Будучым першакласнікам СШ №1 трэба было расказваць яшчэ і пра тое, што такое «Астравецкая праўда». Хоць многія ўжо бачылі газету і нават пазнавалі на фотаздымках родных, знаёмых і сяброў. 
Дзеці ўзялі з сабой некаторыя нумары «Астравецкай праўды», каб паказаць бацькам, якія пакуль не выпісваюць раённую газету. Думаецца, ключавое слова тут – «пакуль», бо дзеці і іх настаўнік, выпускніца педагагічнага ўніверсітэта Арына Міцкун падчас кароткай экскурсіі ўсвядомілі: каб ведаць усе навіны раёна, трэба выпісваць і чытаць «Астравецкую праўду».
Дарэчы, яшчэ ёсць некалькі дзён, каб аформіць падпіску на наступны месяц і квартал. Спяшайцеся!

Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик