Перевозите детей правильно!

Штогод у маі-чэрвені павялічваецца колькасць аварый з удзелам дзяцей-пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай непаўналетніх да мест адпачынку і аздараўлення. Летась на дарогах рэспублікі загінулі 10 дзяцей-пасажыраў ва ўзросце да 16 гадоў і яшчэ 108 атрымалі траўмы. За 4 месяцы гэтага года ўжо загінулі 2 і атрымалі траўмы 40 дзяцей.

Невыкананне элементарных мер бяспекі пры перавозцы дзяцей прыводзіць да цяжкіх наступстваў.
У сувязі з гэтым з 12 па 21 мая праводзілася рэспубліканская акцыя “Дзіця – галоўны пасажыр!”
Хочацца яшчэ раз нагадаць, што вадзіцелям забаронена:
-перавозіць дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнага дзіцячага сядзення;
-перавозіць дзіця на каленях вадзіцеля ці пасажыра на пярэднім сядзенні.
Паўналетні пасажыр на заднім сядзенні можа трымаць на каленях аднаго дзіця да 12 гадоў пры ўмове, калі дарослы прышпілены рамянём бяспекі.
Пры перавозцы груп дзяцей у аўтобусе кожнае дзіця павінна быць забяспечана асобным пасадачным месцам, а ў салоне знаходзіцца не менш чым адзін дарослы суправаджаючы на дваццаць дзяцей.
Парушэнне правіл перавозкі пасажыраў караецца штрафам у памеры да 4 базавых адзінак.


----------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ
.