Переходим на зимние шины
На календары зіма пачынаецца з 1 снежня. Але на самой справе халады наступаюць значна раней і невядома, калі выпадзе снег і з’явіцца лёд. Таму вадзіцелям аўтамабіляў і аўтобусаў патрэбна загадзя, ужо зараз рыхтавацца да зімы.У сувязі з гэтым 31 кастрычніка ў Беларусі праводзіўся адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Хутка зіма – рыхтуемся разам!”
Галоўны тэхнічны сродак для папярэджання дарожнага здарэння – гэта тормаз. А тармазны шлях залежыць ад каэфіцыента счаплення шын з дарожным палатном. Адпаведна, калі пратэктары амаль “лысыя”, дастаткова аднаго рэзкага руху, каб аўтамабіль занесла, а далей – каб ён перакуліўся ці з’ехаў у кювет.
У такіх выпадках незаменную дапамогу аказваюць зімнія шыны. У апошнія гады многія вадзіцелі прывыклі, што змена сезону аўтаматычна азначае і замену шын. Аднак, на жаль, і зараз ёсць тыя, хто не лічыць патрэбным “пераабуваць” на зіму свой аўтамабіль.
У сувязі з гэтым звяртаем увагу, што ў студзені 2015 года ўступаюць у сілу правілы дарожнага руху, згодна з якімі з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з масай больш за 3,5 тоны, а таксама аўтобусы да 5 тон абавязкова павінны быць абсталяваны зімнімі шынамі. Яны мяняюцца на ўсіх колах транспарту і павінны адпавядаць патрабаванням – падыходзіць для эксплуатацыі на абледзянеўшым ці дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры яе ці знакамі “M+S”, “M&S”, “M.S”, “M S”, “All seasons”.
Не кожнаму вадзіцелю вядома, што счэпліваючыя асаблівасці шын з летнім тыпам пратэктара зніжаюцца разам са слупком тэрмометра, ужо пачынаючы з 7 градусаў вышэй нуля па Цэльсію. Затое ў зімовых пакрышак, якія не цвярдзеюць і захоўваюць эластычнасць нават на марозе, яны застаюцца высокімі, дзякуючы больш мяккай гумовай сумесі і асабліваму профілю пратэктара.
Дарэчы, з надыходам халадоў на колы павінны ўстанаўлівацца менавіта зімнія шыны, а не ўсесезонныя. Існуе памылковае меркаванне, што, купіўшы такія, вадзіцелю не трэба мяняць шыны па сезонах, бо яны спалучаюць у сабе якасці як летніх, так і зімовых. На самой жа справе ўсесезонныя не адпавядаюць патрабаванням ні летніх, ні зімовых.
Кожны год першы снег і галалёдзіца знянацку застаюць вадзіцеляў – і гэта суправаджаецца павелічэннем аварыйнасці. Таму важна загадзя памяняць шыны, не чакаючы замаразкаў і снегу. Гэтым вы падстрахуеце сябе і акружаючых ад неспадзяваных сітуацый на дарогах.
------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
