Пазл-латарэя

w.jpg

У юбілейны для нашага горада год рэдакцыя раённай газеты прапануе падпісчыкам стаць удзельнікамі пазл-латарэі.

У кожным пятнічным нумары мы будзем друкаваць пазл-фрагмент – іх вый­дзе 6 – фотаздымка вядомага кожнаму месца Астраўца. Затым пазлы неабходна наклеіць на аркуш, на адваротным баку напісаць прозвішча ўдзельніка, яго нумар тэлефона і прынесці ці даслаць атрыманую карцінку ў рэдакцыю. 
Кожнаму здымку будзе прысвоены парадкавы нумар. Шчасліўчыкаў пазл-латарэі напярэдадні свята горада, якое будзе адзначацца 19 жніўня, вызначыць рэдакцыйнае журы, выцягнуўшы тры нумаркі. 
Пазл-фота ўжо выйшлі ў №№50, 52
Пазл-фота прымаюцца да 15 жніўня ўключна.
Удзельнічайце ў латарэі – і атрымлівайце падарункі!
Текст:
Фото: Дмитрий Соколовский