Паспорт должен быть у каждого гражданина

Пашпарт з’яўляецца самым важным дакументам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі краіны ён пацвярджае асобу, за яе межамі – грамадзянства, а таксама дае права яго ўладальніку на выезд з краіны і ўезд назад.


Пашпарт павінен быць у кожнага грамадзяніна, якому споўнілася 14 гадоў. У выпадку выезду за межы краіны – у кожнага чалавека, нават калі дзіцяці некалькі месяцаў.

Дзеці атрымліваюць гэты дакумент тэрмінам на 5 гадоў, але не пазней дасягнення 14-гадовага ўзросту. Пасля таго, як спаўняецца 13 гадоў, пашпарт выдаецца на 10 гадоў і кожныя 10 гадоў яго трэба мяняць. Пасля дасягнення 64-гадовага ўзросту дакумент выдаецца ўжо да 100 гадоў, а затым – да 125 гадоў.

Не забывайце: калі тэрмін дзеяння пашпарту заканчваецца, дакумент становіцца несапраўдным. І вы не зможаце не толькі выехаць за мяжу, але і здзейсніць якія-небудзь юрыдычныя аперацыі – напрыклад, аформіць права ўласнасці на жыллё ці на аўтамабіль.

Для замены пашпарта неабходна прадставіць:

- заяву (форма №1);

- пашпарт, які належыць абмену;

- каляровыя фатаграфіі, якія адпавядаюць узросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;

- пасведчанне аб шлюбе, калі заяўнік жанаты (замужам);

- уласнае пасведчанне аб нараджэнні;

- квітанцыю аб аплаце 0,5 базавай велічыні за пашпарт і яшчэ 0,5 базавай велічыні ў выпадку неабходнасці паскарэння выдачы дакумента. Бясплатна пашпарт выдаецца грамадзянам, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.

Максімальны тэрмін выдачы (абмену) пашпарта – месяц з дня падачы заявы, у паскораным парадку – 15 дзён.

Паведамленне аб гатовым дакуменце можна атрымаць, выкарыстаўшы паслугу СМС-інфармавання. Кошт такой паслугі – 2 тысячы рублёў.

Па пытаннях дакументацыі грамадзяніну неабходна звярнуцца да спецыяліста па месцы жыхарства: да пашпартыстаў РУП ЖКГ, інтэрнатаў, сельсаветаў або ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі.


------------------------------------------------------------------

Таццяна МЯТЛЕЎСКАЯ, інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі.