Паштоўку з сюрпрызам атрымаюць жыхары Астравеччыны

Адправіць прыгожую паштоўку і адначасова запрасіць адрасата на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – такую ўнікальную магчымасць мелі ўсе ўдзельнікі маладзёжнага інфармацыйнага праекта “Паштоўка.БЕЛ”.

Сумесную ініцыятыву напярэдадні важнай палітычнай падзеі правялі райкам ГА БРСМ і астравецкае аддзяленне паштовай сувязі. Кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку-запрашэнне і адправіць яе родным, сябрам ці знаёмым бясплатна. І яна ў бліжэйшы час будзе дастаўлена адрасату. Дарэчы, гэтай магчымасцю скарысталіся не толькі наведвальнікі аддзялення, але і самі супрацоўнікі пошты.






– Па-мойму, гэта прыемна і ўрачыста – атрымаць такую паштоўку, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Вольга Максімава. – Я таксама адправіла яе родным. Гэта не толькі запрашэнне, але і напамін, што будучыня краіны знаходзіцца ў нашых руках і нельга абыякава да яе адносіцца.



Текст: Марина Гавдурович
Фото: Марина Гавдурович