Паркалёвае вяселле Кірыл і Юлія Варановічы адзначылі ў дзіцячым прытулку
У кастрычніку мінулага года “Астравецкая праўда” расказвала пра маладажонаў Кірыла і Юлю Варановічаў, якія папрасілі гасцей прынесці на іх вяселле не кветкі, а дзіцячыя цацкі – і затым, адразу пасля рэгістрацыі шлюбу, адвезлі іх у Варнянскі сацыяльны прытулак і падарылі выхаванцам не толькі гульні, цацкі і прысмакі, але і мора радасці.
Сёлета Кірыл і Юля адзначылі першую гадавіну сумеснага жыцця. Паркалёвае вяселле яны сустракалі ўжо ўтраіх: не так даўно ў іх нарадзіўся сынок Цімур.
У гэты святочны дзень маладыя людзі зноў, як і год назад, завіталі ў шчаслівы для сябе дзень з гасцінцамі ў Варняны. Яны вырашылі, што падарункі ў дзень свайго вяселля дзецям, якія па нейкай прычыне засталіся без апекі бацькоў, стануць іх сямейнай традыцыяй.
Варта пераймання!
Бо, як пяецца ў песні, калі ты шчаслівы сам – шчасцем падзяліся з іншым.
