Памочнік ляснічага Варнянскага лясніцтва Таццяна Данусевіч частая госця у мясцовай школе


У Варнянскай СШ дзейнічае першае і адзінае на Астравеччыне дашкольнае лясніцтва «Экаляты». Памочнік ляснічага мясцовага лясніцтва Таццяна Данусевіч (на фота у цэнтры) частая госця ў роднай навучальнай установе. 

Малышам яна не толькі расказвае пра  зялёнае багацце нашага краю, але і знаёміць на практыцы з рознымі відамі дрэў і кустоў. Хто ведае, магчыма, Дзіма Пяткевіч з Верай Кулеш калісьці выберуць для сябе дарогу ў лясную гаспадарку. 



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич