Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей ўзнагароджана раённая газета "Астравецкая праўда"


Сёння ў Мінску прайшоў круглы стол «Нацыянальныя традыцыі  і каштоўнасці як аснова духоўна-маральнага развіцця беларускага грамадства».

У рамках сустрэчы адбылося  падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне  пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне  пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. "Астравецкая праўда" была адзначана Пахвальнай граматай.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич