Падзяку міністра атрымала рэдактар “Астравецкай праўды”


Галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда” Алена Ярашэвіч атрымала Падзяку міністра інфармацыі.

Узнагароду Алена Генрыхаўна атрымала ў Мінску на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках работы галіны ў 2023 годзе.

Удзел у калегіі прымалі прадстаўнікі ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ідэалагічны актыў краіны, а таксама кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Главный администратор
Фото: Гродненская правда