Падведзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе ўбранства

1
У раённым выканаўчым камітэце падведзены вынікіаб’яўленага напачатку снежня раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе ўбранства фасадаў будынкаў і прылягаючых тэрыторый.

Навагоднія і калядныя святы практычна кожная арганізацыя, прадпрыемства, сям’я хочуць сустрэць асабліва – ярка, прыгожа, незвычайна. Некаторыя праяўляюць у гэтай справе незвычайны крэатыў і творчасць. Каб па вартасці ацаніць і адзначыць іх намаганні па ўпрыгожванню да свята нашага агульнага дома – горада і вёсак, дзе мы жывём, раённы выканаўчы камітэт аб’явіў конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых тэрыторый. Напярэдадні Новага года былі падведзены вынікі гэтага конкурсу.

Вынікі конкурсу

У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі, установы, прадпрыемства дзяржаўнай формы ўласнасці горада Астраўца

Першае месца – Установа аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца”

Больница4.jpg

Другое месца – Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №159

ДРСУ-159-2.JPG

Трэцяе месца – дзяржаўнае лесагаспадарчае прадпрыемства “Астравецкі лясгас”

Лесхоз2.jpg

У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Астравецкага раёна

Першае месца – КСУП “Гервяты”

Другое места – Міхалішкаўскі сельвыканкам

Трэцяе месца – Рытанскі сельвыканкам

У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне прыватнага домаўладання”

Першае месца –Тарэса Мацвееўна Мароз, (г. Астравец)

Домовладение Мороз2.jpg

Другое месца –Алена Генрыхаўна Ярашэвіч (пас. Гудагай)

Домовладения Ярошевич2.jpg

Трэцяе месца падзялілі Наталля Іванаўна Янкойць (аг. Страчанка) і Вікторыя Іванаўна Лаўрыновіч (г. Астравец)

У намінацыі “Лепшае афармленне навагодняй ёлкі”

Першае месца – аддзел па кінавідэабслугоўванню дзяржаўнай установы “Астравецкі цэнтр культуры і народнай творчасці”

Кинотеатр внутри.jpg

Другое месца – дзіцячая школа мастацтваў

Школа искусств внутри2.jpg

Трэцяе месца – СШ 1 Астраўца

У намінацыі “Лепшае афармленне арганізацый і прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў конкурс не адбыўся: на яго не паступіла заявак.

   Пракаменціраваць вынікі конкурсу і ўвогуле навагодняе афармленне горада і раёна мы папрасілі намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілу.

– Распрацоўваючы план навагодняга ўпрыгожвання Астраўца, мы ўмоўна падзялілі горад на пяць зон: цэнтральную – плошча, сквер і прылягаючыя да іх тэрыторыі і ўсе чатыры ўезды ў Астравец. Хацелася, каб усе яны былі аформлены ў адзіным стылі.

Не магу сказаць, што задума ажыццявілася поўнасцю – але многае было зроблена. Пераход розных зон і аднастылёвасць нясуць на аднатыпныя каляровыя кансолі -- пра гэта, як і пра ўпрыгожванне цэнтральнай гарадской ёлкі і цэнтра горада, паклапаціўся камунгас. Але не толькі – многія арганізацыі таксама ўдала ўпісаліся ў агульны святочны малюнак. У прыватнасці, хочацца адзначыць Белаграпарамбанк, раённы вузел паштовай сувязі.

БелАгроПромБанк.jpg

З уезду з боку Смаргоні перш за ўсё прыцягвае ўвагу прадстаўніцтва Белдзяржастраху, затым зачароўваюць прыгожым і густоўным убраннем будынкі лясгаса і ДРБУ-159. Скажу шчыра: цяжка было выбраць, які з іх аформлены лепш.

На дарозе з боку Маляў самае яркая – і, на жаль, практычна адзіная яркая “пляма” – раённы Дом культуры “Галактыка”.

На уездзе ў Астравец з Гудагая у вочы кідацца святочна ўпрыгожаны будынак райсельсгастэхнікі. Сваю лепту у агульную карціну ўносяць будынкі РАНС, РАУС, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Центральная аптека.jpg

З боку будучага цэнтральнага мікрараёна самыя яркія і святочныя будынкі – пераможцы конкурсу цэнтральная раённай бальніцы. Цудоўна аформлена і аптэка.

На жаль, прызавых месцаў у конкурсе толькі тры, і немагчыма адзначыць усіх, хто праявіў фантазію і старанне ў афармленні сваіх тэрыторый – хацелася б адзначыць адміністрацыйны будынак “Белтэхаагляду”, каля якога з’явілася ззяючая карэта, незвычайнае афармленне СШ №1. Невялікія арганізацыі – рэдакцыя раённай газеты, падатковая інспекцыя, упраўленні капітальнага будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – таксама пастараліся годна прадставіць святочнае ўбранства сваіх офісаў

Што тычыцца прыватных падвор’яў, дамоў і кватэр, то іх святочна прыбралі многія астраўчане і жыхары раёна – але на конкурс было пададзена толькі чатыры заяўкі: усе дастойныя. Але першае месца без варыянтаў было аддадзена Тарэсе Мацвееўне Мароз, дзе ва ўсім афармленні дома і сядзібы вытрымана калядная тэматыка.

Олимп.jpg

Шчыра кажучы, крыху расчаравалі нашы прадпрымальнікі, якія не толькі не падалі заявак на конкурс, але і не асабліва парупіліся пра навагодняе ўбранства сваіх офісаў і гандлёвых кропак.

Увогуле ж, думаю, са мной пагодзяцца астраўчане і госці горада: сёлетні навагодні Астравец, ды і вёскі таксама, значна папрыгажэлі і пахарашэлі нават у параўнанні з мінулым годам – трэба адзначыць, што дзякуючы нашым агульным намаганням.

Город8.jpg

IMG_20171222_171158.jpg


Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский