Падведзены вынікі чарговага этапу конкурсу “Што б гэта значыла?”


Прыадкрыю таямніцу: здымак, які на гэты раз мы прапанавалі на конкурс «Што б гэта значыла», быў зроблены ў Хельсінкі. На цэнтральных вуліцах сталіцы Фінляндыі шмат такіх арыгінальных кветнікаў у старых ботах, чаравіках, вёдрах, начоўках ці, як на здымку, – у чамадане.

Дарэчы, цяпер такія імправізаваныя кветнікі можна сустрэць і ў нашых гарадах і вёсках. Вось як апісвае іх Яна Галіна (ці на сваёй вуліцы Набярэжнай падгледзела?):

Растуць у Анюты астры ў старым возе.

Надзю радуюць у бочцы жоўтыя мімозы.

Ладкуе Коля ружы ў дзіравай лодцы,

А Вера – аксаміткі ў драўлянай калодцы.

Настурцыі ў Любы на абочыне растуць,

Пахнуць на ўвесь завулак, 

прыгожа цвітуць.

Рамонкі адказ на «любіць – 

не любіць» шукаюць,

Валошкі ў спелым жыце сінечу хаваюць.

А Ніна Рыбік так хутка смікнула:

Усе кветкі разам у валізку ўпіхнула.

Але, як аказалася, не ўсе зразумелі гэты па­лёт фантазіі кветкаводаў-арыгіналаў. Вось што, да прыкладу, піша Аляксандр Ха­ры­то­наў:

Чемодан стоит раскрыт. 

Содержимым удивит.

Кто и что в нём разглядел?

Может, праздник отгудел?

Иль там сбор лечебных трав?

Не понять, кто будет прав…

Может, это мишура?

С ней резвилась детвора,

А теперь сюда сложили

И на конкурс одолжили. 

Снимок выглядит туманным,

А набор цветочный – странным,

Непонятным никому,

Разобравшись по уму.

Не скажу ни да, ни нет.

Цвет скрывает в нём секрет.

Может, труд для икебан

Положили в чемодан?

И теперь глядят, горды,

Уничтожив все труды?

Тень наводят на плетень…

В чемодане – дребедень!

А вось Капіталіна Пятроўская вельмі добра разгледзела, што на здымку ніякая не «дребедень», а збор лекавых раслін:

Что я здесь вижу?

Чемодан,

Наполненный цветами.

Эти цветы – лекарство вам

Зимними холодами.

Да это ж липовый цветок!

Заваришь с ним себе чаёк –

Выгонит прочь простуду.

Ну это ли не чудо?

Хорошая хозяйка, 

Ни разу не лентяйка

Цветами липы запаслась.

Считай, что от беды спаслась!

А Стас Курыла, гледзячы на чамадан з квет­камі, прыдумаў амаль дэтэктыўную гіс­то­рыю:

Не флора злодзеяў прывабіла,

А краму «Кветкі» хеўра грабіла.

Усюды ж кветкі на вітрыне…

І чамадан суюць дзяўчыне:

«Гаворкі весці няма часу!

Хутчэй сюды ўсе грошы з касы!»

Не здагадаліся праверыць – 

Хутчэй рвануліся праз дзверы.

І вось калі дзяліць павінны – 

Усе грошы выраслі… ў расліны!

Яшчэ адзін цікавы сюжэт прыдумала Рэгіна Дрэма (пачынаючыя пісьменнікі, бярыце на заметку!):

Чамадан грошай мне падаравалi,

Праз пяць гадоў адкрыць сказалi.

У чым загадкi гэтай суць?

Там працэнты нарастуць!

Час iдзе, лiчу мiнуткi –

Мiльянершай стану хутка!

Гады так хутка праляцелi,

I вось я каля сваёй цэлi!

Чамадан асцярожна адкрывала –

Ад убачаных «працэнтаў» заiкацца стала.

З рознымі адценнямі кветкава-грашовых інсінуацый і іншыя варыянты Стаса Курылы:

Некалі для грошай

Быў кашалёк харошы.

Ды вецер пасеяў насенне,

Каб быў дыпламат у цвіценні.

***

Не красоты тут демонстрация,

А явная цветочная спекуляция.

***

Фарцовщики, менялы, спекулянты

Носили гордо «дипломат».

Но в лету канули таланты…

Зарос цветами их талант.

Блізкая гэтая тэма і Рэгіне Дрэме: 

Материально чтоб решить вопрос,

Муж кейс с зарплатою принёс!

Я не настолько богата,

Что б получать такую «зарплату»!

Але ёй, як вясковай жанчыне, блізкая і раслінаводчая тэматыка:

Век мгновений, два в одном: 

Днём – механик, вечером – агроном!

А яшчэ Рэгіна Дрэма выказала запаветную мару гараджанак з вясковай душой (падазраю, што тыя фінскія кветкаводы – таксама з іх кагорты):

Ад шчасця я смяюць і плачу:

Мне падарылі міні-дачу!

Яна Галіна ў адным з варыянтаў зусім не захацела жартаваць – яна ўспомніла шчымліва-сумныя моманты даўняга мінулага:

«Каб заглушыць настальгію нашых беларусаў, раскіданых па свеце пасля Другой сусветнай вайны, пашлём ім чамадан кветак з родных мясцін.

Многія з родзічаў, якія апынуліся пасля ў Бразіліі, Канадзе, ЗША, прыязджалі ў госці на радзіму і, ад’язджаючы, бралі з сабой у аздобленых саломкай куфэрках родную зямлю – як найвялікшы скарб, як рэліквію. І цяпер у тэлефонных размовах яны настальгіруюць па кветках радзімы, успамінаюць бабціны ружы, півоні, крокусы, бэз…»

А вось Ларыса Гупянец лічыць, што, перш чым настальгіраваць, трэба паехаць туды, дзе гэтым займаюцца, – і гаворыць ад імені чамадана:

Хватит мне в углу пылиться –

Уезжаю за границу!

Зрэшты, для фінскага чамадана за­гра­ніца – якраз Беларусь. Хай пры­яз­джае – у нас якраз бязвіз дзей­нічае.

Пра гэта, падобна, падумала і Марыя Андрушкевіч, убачыўшы на здымку

Доўгую дарогу дадому…

Хоць у другім варыянце Ларыса Гупянец таксама настальгіруе, успамінаючы дзяцінства і скарбы бабулінага чамадана:

Мне шмат гадоў...Ужо ўнукі...

Ды ў памяць мне ўрэзаўся адзін,

Старадаўні, пакамечаны

Бабулін старэнькі чамадан.

А сёння чамаданаў няма...

Гуляюць у тэлефонах дзеці.

А для мяне быў цэлы свет

Бабулін чамаданчык гэты...

***

В семье не без урода – да такой высновы прыйшла Елена Богушевич, паглядзеўшы на чамадан, які заняўся (ці яго занялі) не сваёй справай. 

А Галіна Мінкевіч, паглядзеўшы за акно, з сумам зазначае: 

Всё! Закончен сбор-парад.

Август спрятался в багаж.

И сам сентябрь-листопад

Проводит лето в экипаж.

Два цікавыя варыянты даслала Валянціна Масцяніца, але занадта позна, калі вынікі былі ўжо падведзены – мы ўключылі іх у сённяшні агляд подпісаў, але ўжо па-за конкурсам.

Экзатычны падарунак 

Ясь для Ганкі змайстраваў:

І сучок, і мох, і кветкі

У чамадан уладкаваў.

Няхай цешыцца каханка!

Водар лесу любы ёй.

Можа, так мая Гануля

Стане жонкаю маёй!

***

Адпраўляла мама тату

У вандроўку шчыра: 

Замест маек і трусоў

Кветак налажыла. 

Калі падвялі вынікі конкурсу, аказалася, што ў нас сёння два першыя месцы: з аднолькавай колькасцю балаў – 80 – на першым месцы апынуліся Рэгіна Дрэма, якая ад шчасця смяецца і плача, займеўшы міні-дачу, і Галіна Мінкевіч з лірычнымі провадамі лета. У кампанію да пераможцаў далучыўся Стас Курыла са сваёй дэтэктыўнай гісторыяй пра тое, як хеўра краму грабіла.

Віншуем і чакаем новых допісаў, а таксама здымкаў на конкурс ад ранейшых і новых удзельнікаў. 

Толькі, калі ласка, сачыце за тэрмінамі падачы заявак – крыўдна не толькі вам, але і нам, калі дастойныя варыянты «прылятаюць» позна і  з-за таго «пралятаюць».



Текст: Нина Рыбик