Открывается движение автобусов по городском кольцевом маршруте

12
З 1 жніўня бягучага года філіял “Аўтамабільны парк №4” адкрывае рух аўтобусаў па гарадскім кальцавым маршруце.

Грамадскі транспарт будзе хадзіць шэсць разоў на дзень. Час адпраўлення з аўтамабільнага парка – 7-30, 10-20, 15-00, 17-30, 20-00. Аўтобусы будуць спыняцца на прыпынках: лясгас, вуліцы Берагавая, Усходняя, Паркавая, вёска Малі, цэнтр Астраўца, электрасетка, магазін “Эдэм”, ЖКГ, сельгастэхніка, аўтастанцыя, магазін “Глорыя”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, вуліца Аэрадромная, бальніца .
Эксперыментальны варыянт руху грамадскага транспарту будзе доўжыцца месяц, яго мэта – канчатковае вызначэнне маршруту. З інфармацыяй аб раскладзе і прыпынках можна будзе азнаёміцца на аўтобусных прыпынках і ў самім аўтобусе.
Пры вызначэнні кошту білета (каля 1700 рублёў) спецыялісты аўтапарку арыентаваліся на кошт праезду ў грамадскім транспарце Смаргоні і Ашмянаў. Набыць білет можна будзе ў вадзіцеля.
Сёлета аўтобусы пачнуць пастаянна курсіраваць з 1 верасня 2013 года.
Свае прапановы, меркаванні і пажаданні па фарміраванні гарадскіх маршрутаў можна выказаць па тэлефоне 21-2-15 або напісаць на электронную пошту atp_4ost@tut.by (“Аўтамабільны парк №4”) ці пакінуць у каментарыях на сайце газеты “Астравецкая праўда” – ostrovets.by.