Отдыхаем правильно
Лета – цудоўны час сонца, падарожжаў, водпускаў і актыўнага адпачынку. З павышэннем тэмпературы на берагах рэчак і азёр з’яўляецца шмат адпачываючых – людзі грэюцца пад цёплымі промнямі сонейка, купаюцца. І адначасова з надыходам купальнага сезону ў выратавальнікаў на вадзе і ў праваахоўных органаў наступае гарачы і напружаны час. Бо, на жаль, адпачынак ля вады можа скончыцца вельмі сумна…Асноўнай прычынай гібелі людзей на вадзе з’яўляецца адсутнасць элементарнай дысцыпліны і купанне ў забароненых месцах. Не варта забываць, што ніхто не застрахаваны ад бяды. Нават выдатныя плыўцы могуць патануць, не гаворачы ўжо пра непадрыхтаваных людзей. Каб папярэдзіць трагедыі на вадзе, яшчэ раз нагадваем, што ў адкрытых вадаёмах забараняецца:
- купацца ў незнаёмых і неабсталяваных для купання месцах;
- заплываць за межы пляжа;
- купацца менш, чым праз паў-тары-дзве гадзіны пасля прыёму ежы;
- купацца п’янымі;
- перагравацца на сонцы перад купаннем;
- купацца ў дрэннае надвор’е і ў цёмны час сутак.
Асаблівую ўвагу ў час купання трэба ўдзяляць дзецям. Непаседлівыя і непрадказальныя, яны могуць кінуцца ў ваду любога вадаёма, не пацікавіўшыся перад гэтым, ці можна там купацца. А для малышоў небяспеку можа ўяўляць нават абсталяваны па ўсім правілам пляж, калі за імі не будуць назіраць дарослыя.
Таксама нагадваем, што адпачываючыя на вадаёмах могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, калі:
- ужываюць ненарматыўную лексіку, прыстаюць да грамадзян і парушаюць іх пакой;
- распіваюць слабаалкагольныя і алкагольныя напоі, а таксама піва ў неабсталяваных для гэтага месцах;
- купаюцца ў забароненых месцах рэк, азёр і вадаёмаў;
- забрудняюць і смецяць у зоне адпачынку.
Усе гэтыя парушэнні падмацоўваюцца пакараннем у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне, калі вы сталі сведкам злачынства ці адміністрацыйнага правапарушэння, паведаміце аб гэтым у Астравецкі аддзел унутраных спраў.
--------------------------------------------
Ірына ВІТКЕВІЧ, ст. інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі.
