Отдел пограничной службы "Гудогай" отметил своё двадцатилетие
Калі Радзіме трэба – трэба і нам! Менавіта пад такім дэвізам жывуць пагранічнікі. На гэтым тыдні дваццацігоддзе аддзела пагранічнай службы “Гудагай” адзначылі ваеннаслужачыя, якія аберагаюць межы Радзімы на гэтым участку.
Ва ўтульнай актавай зале Гудагайскай сярэдняй школы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай знамянальнай падзеі. Павіншаваць гудагайскіх пагранічнікаў з юбілеем прыехалі першы намеснік камандзіра часці 2044 Уладзіслаў Леанідавіч Бруеў і намеснік камандзіра Дзмітрый Станіслававіч Ляшэвіч.
У гэты дзень гучалі віншаванні не толькі ў адрас тых, хто сёння знаходзіцца на крайніх рубяжах нашай краіны, але і ў адрас ветэранаў пагранічнай службы, тых, хто, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае ахоўваць межы незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Граматамі камандзіра вайсковай часці 2044 за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў былі ўзнагароджаны намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Гудагай” па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні В.А. Фалевіч, намеснік начальніка аддзялення пагранічнага кантролю “Гудагай 1” А.С. Савіцкая, начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Гудагай 1” В.А. Дудко, старшы тэхнік аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння АПС “Гудагай” У.С. Граблеўскі, начальнік склада АПС “Гудагай” А.В. Валынец, старшы тэхнік аддзялення пагранічнага кантролю “Катлоўка” С.А. Камарэнка, кантралёр І катэгорыі аддзялення пагранічнага кантролю “Гудагай 1” І.К. Сідарэвіч, электрык В.П. Вашкевіч і вадзіцелі А.Г. Аўгуль і Ч.І. Гноза.
А затым пачаўся святочны канцэрт, арганізаваны калектывам мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай групы і вучнямі двух ваенна-патрыятычных класаў – Гудагайскай сярэдняй школы. І два пакаленні, якіх аб’ядналі любоў да Радзімы і вернасць яе ідэалам, разам спявалі ваенна-патрыятычныя песні і смяяліся над армейскім гумарам.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
