Осуществляется контроль технического состояния автотранспорта, задействованного на уборке урожая
У перыяд уборкі ўраджаю Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца комплекс мерапрыемстваў. Асноўная мэта – недапушчэнне гібелі і траўматызму людзей на дарогах, а таксама страты ўраджаю пры яго транспарціроўцы.Падчас нясення службы супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі штодзённа будуць ажыццяўляць кантроль за тэхнічным станам аўтатранспартных сродкаў, якія задзейнічаны на перавозцы ўраджаю. Асаблівая ўвага будзе надавацца ўшчыльненню кузавоў, спраўнасці рулявога кіравання, тармазной сістэмы, светлавога абсталявання, а таксама фізічнаму стану вадзіцеляў і механізатараў.
У сувязі з правядзеннем уборачнай кампаніі чакаецца павелічэнне колькасці сельскагаспадарчай тэхнікі на дарогах нашага раёна, пагэтаму ўсім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць вельмі ўважлівымі і не здзяйсняць неабдуманых учынкаў.
-------------------------------------------------------------
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.
