Островецкий РИК и Совет депутатов поздравил жителей Островетчины с Рождеством Христовым
Яркае святло Віфлеемскай зоркі кліча ўсіх вернікаў насустрач самаму цудоўнаму хрысціянскаму святу. Яно напаўняе сэрца вялікай радасцю і надзеяй, натхняе на добрыя справы, вучыць праяўляць спачуванне і любоў да бліжняга.
У гэтыя дні ўсе мы адчуваем асаблівы душэўны ўздым – пачуццё яднання ад далучэння да векавых традыцый. Гэта сямейнае свята ўсім нам нагадвае, як важна жыць у міры, любові і ўзаемаразуменні.
Дарагія землякі! У гэтыя чароўныя дні жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, святочнага настрою, міру ў душы, дабрабыту і ўзаемаразумення. Няхай калядная зорка асвятляе ваш жыццёвы шлях, у вашых дамах заўсёды пануюць цеплыня, утульнасць і радасць, а гэта свята прынясе выкананне запаветных жаданняў, новыя надзеі і добрыя весткі.
С.Т. Мядзвецкас, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
Г.П. Бычко, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.