Островецкие милиционеры отметили профессиональный праздник
Урачыстае пастраенне, віншаванні і ўзнагароды – супрацоўнікі органаў унутраных спраў Астравецкага раёна адзначылі 107-ю гадавіну з дня ўтварэння беларускай міліцыі.
Не першы год зранку ў гэты дзень у касцёле Святых Космы і Даміяна адбываецца імша за памерлых праваахоўнікаў. Сёлета актыў міліцыі таксама спачатку наведаў храм, а пасля адправіўся на могілкі.
Урачыстасць адбылася ля раённага аддзела ўнутраных спраў. Першым калег павіншаваў начальнік Астравецкага РАУС Андрэй Ярохін:
– На працягу ўсёй гісторыі існавання міліцыя Астравеччыны надзейна абараняе інтарэсы дзяржавы і грамадзян, паспяхова выконваючы важныя задачы. Яны годна прайшлі праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, змагаліся з бандытызмам, выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, ліквідавалі наступствы на Чарнобыльскай АЭС, спынілі спробы дзяржаўнага перавароту ў 2020 годзе. Асобная ўдзячнасць ветэранам органаў унутраных спраў, якія прысвяцілі барацьбе са злачыннасцю большую частку жыцця, а цяпер дапамагаюць захоўваць лепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваць моладзь у духу патрыятызму. Нізкі вам паклон! І са святам – з Днём міліцыі!
Віншаванні працягнуліся ўручэннем узнагарод. Нагрудным знакам Міністэрства ўнутраных спраў “За прафесійныя поспехі” адзначаны Аляксандр Барадынка. Ганаровую грамату ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўручылі Раману Врублеўскаму, грамату – Данілу Белахонаву, Падзячны ліст – Андрэю Клютчэню.
Узнагароды атрымалі ветэраны міліцыі Сяргей Шэін, Сяргей Савіцкі, Леанарда Стэх, Мікалай Макей, Вячаслаў Яроміч, Уладзімір Андрушкевіч, Часлаў Балтрукевіч, Анатоль Васільчанка, Іван Тухта, Алег Тымуль, Іван Ярашэвіч, Уладзімір Шлыковіч, Валянцін Віткевіч і Віталь Тухта.
Ад імя раённай улады супрацоўнікаў органаў унутраных спраў павіншаваў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін і ўручыў Падзячныя лісты: ад райвыканкама – Арцёму Глазко, Аляксандру Сенюцю і Арцёму Белаводскаму, ад раённага Савета дэпутатаў – Яўгену Арлоўскаму, Паўлу Мінкевічу, Аляксандру Баруўку і Вадзіму Міхалоўскаму.
Шматлікія пажаданні, удзячнасць за супрацоўніцтва і забеспячэнне спакою на вуліцах горада і ў раёне ў адрас астравецкіх міліцыянераў гучалі з вуснаў прадстаўнікоў ваенных часцей, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваенкамата, міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, савета ветэранаў РАУС, СШ №2. Прадстаўнікі духавенства па традыцыі блаславілі праваахоўнікаў, каб іх служба была лёгкай.
