Островецкие боксеры завоевали медали на областном ринге
Чатыры залатыя, тры сярэбраныя, адзін бронзавы – а ў выніку восем медалёў з васьмі ўдзельнікаў. Астравецкія баксёры не могуць інакш: трэніравацца – да сёмага поту, выступаць – з максімальнай самаадачай, выходзіць на рынг – толькі за медалём!

Гэтую ісціну выхаванцы трэнера па боксе Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву і члены спартыўнага клуба “Муравейка” ў чарговы раз даказалі на першынстве вобласці сярод моладзі 2000-2001 гадоў нараджэння і юніёраў 2002-2003 гадоў нараджэння.
Вынікі гавораць самі за сябе: прадэманстраваць удары “правай і левай” на спаборніцтва адправіліся восем нашых баксёраў – і ўсе вярнуліся дадому з узнагародамі.
Яўген Красоўскі, Аляксандр Філіповіч, Кірыл Грамбоўскі і Артур Цехановіч – прозвішча кожнага з іх упісана новым залатым медалём у гісторыю дасягненняў астравецкіх баксёраў. Яны прадэманстравалі на рынгу спалучэнне вытрымкі, сілы духа і прафесіяналізму, цудоўна выступілі ў сваёй вагавой і ўзроставай катэгорыях і сталі пераможцамі.
Усяго ў кроку ад перамогі спыніліся Максім Каспяровіч, Максім Пятровіч і выхаванец тренера па боксу Яўгена Дубіны – Яўген Данусевіч. Хлопцы правялі добрыя баі і заваявалі сярэбраныя медалі.
Алег Сільвановіч дапоўніў скарбонку астраўчан бронзавым медалём.
Віншуем астравецкіх баксёраў і іх трэнераў.
