Островецкое объединение "Знание" - одно из лучших
У Гродне прайшла абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды”.
Астравецкая раённая арганізацыйная структура “Веды” існуе ў раёне з 2008 года. Узначальвае яе галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Наталля Іосіфаўна Станкевіч.
У склад раённай арганізацыі ўваходзяць тры пярвічныя арганізацыйныя структуры. Самая шматлікая – пярвічная арганізацыя Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы, якую ўзначальвае Тадэвуш Зыгмундавіч Субаткевіч, у склад якой уваходзіць 67 чалавек. Пярвічная арганізацыя аддзела адукацыі працуе пад кіраўніцтвам Ганны Іосіфаўны Ціток – яна налічвае 40 членаў. У склад пярвічнай арганізацыйнай структуры “Веды” Астравецкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўваходзяць 60 чалавек, якіх аб’яднала Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава.
– Мы заўсёды стараемся быць у цэнтры ўсіх мерапрыемстваў, самі ініцыіруем правядзенне інфармацыйных сустрэч з насельніцтвам, – гаворыць Наталля Іосіфаўна. – У раёне створана раённая лектарская група, якая ў бягучым годзе прачытала больш за 100 лекцый.
Дарэчы, наша раённая арганізацыя лічыцца адной з лепшых у вобласці. І падчас абласной канферэнцыі старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Наталля Іосіфаўна Станкевіч была ўзнагароджана Падзячным пісьмом старшыні абласнога таварыства “Веды”.
-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота з сайта do.gendocs.ru.
