Островецкое "Королевство кривых зеркал" праздновало победу

На мінулым тыдні ў Слоніме прайшоў абласны конкурс сярод рабочых зялёнагабудаўніцтва “Кветкавыя фарбы “Дажынак-2014”.


Удзел у ім прынялі і азеляніцелі з Астравецкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Т.А. Власенка, Г.Б. Лукашэвіч, Д.С.Дубіцкі, С.В. Мялешка і В.В. Гурынавене. Яны дастойна прадэманстравалі сваё майстэрства і ў выніку атрымалі заслужанае першае месца ў сваёй падгрупе.

Удзельнікаў конкурсу – а ўсяго было зарэгістравана 17 каманд – падзялілі на дзве групы: да 550 працуючых і звыш 550 рабочых. Астраўчане спаборнічалі ў другой групе з дзесяццю камандамі.

Задача стаяла сур’ёзная: за 3 гадзіны стварыць клумбу. Дазвалялася выкарыстоўваць малыя архітэктурныя формы з гіпсу, дрэва і іншыя матэрыялы.

Удзельнікі прапаноўвалі судзейскай камісіі самыя разнастайныя кампазіцыі: “Ясь і Яніна”, “Запарожац”, “Цырк”. У першай группе прадпрыемстваў вікторыю святкавала каманда Слонімскага ГУП ЖКГ са сваёй “Эйфелевай вежай”. А ў падгрупе да 550 рабочых з кампазіцыяй “Каралеўства крывых люстэрак” першае месца занялі астраўчане.

Да слова, на конкурсе трэба было не толькі паказаць свае практычныя ўменні, але і прадэманстраваць веданне тэорыі, з чым “на выдатна” справілася кіраўнік брыгады Вольга Гурынавене.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ