Островецкий РОВД по итогам 2015 года занял первое место среди подразделений 2-ой группы Гродненской области
Астравецкі раённы аддзел унутраных спраў па выніках работы за 2015 год заняў першае месца сярод падраздзяленняў 2-ой групы Гродзенскай вобласці.Гэтае рашэнне было агучана падчас пасяджэння калегіі па падвядзенні вынікаў работы праваахоўных органаў за мінулы год, на якім прысутнічаў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч.
Па ўсіх паказчыках астравецкія міліцыянеры справіліся са сваёй работай на высокую адзнаку, што і дазволіла заняць ім першае месца. За гэта Астравецкі аддзел унутраных спраў быў узнагароджаны пераходным кубкам імя Мікалая Анісімавіча Судзілоўскага.
Аднак на гэтым узнагароды праваахоўнікаў не скончыліся – па выніках круглагадавой спартакіяды сярод падраздзяленняў органаў унутраных спраў Астравецкі РАУС заняў першае месца ў 2-ой групе.
Марына МАЦКЕВІЧ.
