Островецкий район признан одним из лучших в развитии сельского хозяйства
На міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2016”, якая штогод дэманструе перадавыя накірункі развіцця жывёлагадоўлі, раслінyаводства, птушкагадоўлі і разнастайнасць сельгастэхнікі, былі ўзнагароджаны перадавікі сельскай гаспадаркі.
Сярод раёнаў Гродзеншчыны лепшым па паказчыках эфектыўнасці работы ў галіне сельскай гаспадаркі за 2015 год прызнаны Астравецкі раён. Памятны дыплом з рук міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Канстанцінавіча Заяца атрымаў першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Руслан Мікалаевіч Сачко. Акрамя гэтага, наш раён атрымаў грашовую прэмію.
Алена ГАНУЛІЧ.
