Островецкий музей приглашает на открытие выставки "Одна земля"
Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей запрашае ўсіх аматараў жывапісу на адкрыццё выставы мастака з Вілейкі Эдуарда Мацюшонка “Адна зямля”, якую аўтар прысвячае свайму земляку, жывапісцу, скульптару, пісьменніку Язэпу Драздовічу.Гэтая выстава ўжо адбылася ў Вілейцы, Мядзелі, Глыбокім.
Пачатак імпрэзы 30 кастрычніка, у 18.00 у Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў (вул. Кастрычніцкая, 13).
У праграме – сустрэча з мастаком, а таксама – прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага Язэпу Драздовічу.
