Островецкий лесхоз призывает население отказаться о палов сухой травы

Калі гараць лясы – у агні гінуць не толькі дрэвы, але цэлыя экасістэмы, на аднаўленне якіх патрабуюцца дзесяцігоддзі.

Сярод некаторых людзей і зараз бытуе меркаванне, што для таго, каб хутчэй расла і ўбіралася ў сілу пасля зімы трава, старую трэба спаліць. Як толькі сыходзіць снег і сонца выпарвае апошнюю вільгаць на палях, насельніцтва пачынае паліць сухую расліннасць. Вельмі часта здараецца так, што ў выніку загараюцца хлявы хаты. І бяскрыўдны на першы погляд падпал сухой травы ператвараецца ў сямейныя трагедыі, якія прыносяць боль і слёзы.
Палавіна усіх лясных пажараў прыпадае на перыяд, калі пасля сходу снегу ўтвараецца суцэльны сухі подсціл у лесе.
Найбольш адчувальнымі лясныя масівы становяцца ў перыяд сельгаспалаў з-за адсутнасці травы лістоў на дрэвах. Пагэтаму вясенні час прыносіць шмат клопатаў для спецыялістаў лясгаса.
Дзякуючы таму, што кожны год з насельніцтвам праводзіцца прафілактычная і асветніцкая работа, апошні лясны пажар на тэрыторыі Астравецкага раёна быў зафіксаваны гады таму. Аднак ахоўнікі лесу не губляюць пільнасці. У сродках масавай інфармацыі змяшчаюцца артыкулы па правілах пажарнай бяспекі, насельніцтва атрымлівае патрэбную інфармацыю праз улёткі. Работнікамі астравецкіх лясніцтваў актыўна ўстанаўліваюцца шлагбаўмы і аншлагі на проціпажарную тэматыку. Правядзенне мінералізацыі палос, догляд супрацьпажарных разрываў таксама зніжаюць рызыку ўзнікнення ляснога ўзгарання.
На тэрыторыі Астравецкага лясгаса ўстаноўлена 8 пажарна-назіральных вышак. Вядзецца дзяжурства ў кожным лясніцтве. Дзякуючы дзяжурным удаецца аператыўна выявіць лясное ўзгаранне.
Для тушэння пажараў у Астравецкім лясгасе ёсць усё неабходнае: пажарныя машыны, пераносныя мотапомпы, вогнеахоўнае адзенне, пажарныя рукавы, запальныя апараты для тушэння сустрэчным пажарам і моцная пажарная каманда. Па меры неабходнасці праводзіцца даўкамплектаванне неабходным інвентаром супрацьпажарных пунктаў.
Спецыялісты Астравецкага лясгаса заклікаюць насельніцтва адмовіцца ад выпальвання сухой травы – і тым самым зберагчы для нашчадкаў лясныя багацці.


----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з сайта myudm.ru.