Островецкий лесхоз готов к весеннему пожароопасному периоду

ostrovets_by_leshoz1Вясна – пажаранебяспечная пара. Людзі неабдумана выпальваюць сухую расліннасць, што нярэдка прыводзіць да ўзгарання лесу. У гэты перыяд лясная ахова працуе ва ўзмоцненым рэжыме.


На мінулым тыдні на Астравеччыне прайшоў агляд гатоўнасці дзяржаўнай лясной аховы да пажаранебяспечнага перыяду.
Члены камісіі звярталі ўвагу на камплектнасць лясной аховы, гатоўнасць спецыяльнай тэхнікі і абсталявання, стан пажарна-назіральных пунктаў, правяралі забяспечанасць лясной аховы форменым адзеннем.
Як адзначыў падчас праверкі лясной аховы Варнянскага лясніцтва галоўны ляснічы Астравецкага лясгаса Віктар Георгіевіч Лях, падрыхтоўка да пажаранебяспечнага перыяду распачалася яшчэ зімой: былі дааснашчаны пажарна-хімічныя станцыі і пункты супрацьпажарнага абсталявання, праведзены рамонт спецыяльнай тэхнікі, а таксама абучаючыя семінары для актыву лясной аховы.
Варта адзначыць, што агляд лясной аховы прайшоў ва ўсіх лясніцтвах раёна.

---------------------------------------------
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.