Островецкий центр творчества детей и молодёжи подтвердил звание "Бренд года"

Чарговую ўзнагароду напрыканцы навучальнага года атрымалі педагогі і навучэнцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

На працягу года гэтая ўстанова дадатковай адукацыі плённа ўдзельнічала ва ўсіх конкурсах і мерапрыемствах праграмы “Супрацоўніцтва”, якая рэалізуецца ў нашай краіне.
Педагогі і школьнікі цэнтра творчасці сталі не толькі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў спартыўнага, дэкаратыўна-прыкладнога, мастацкага, музычнага і іншых накірункаў, але і станавіліся пераможцамі ў розных намінацыях.
За гэты навучальны год Астравецкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі атрымаў 46 узнагарод, з іх 24 – на абласным, 10 – на рэспубліканскім і 12 – на міжнародным узроўнях. І такім чынам пацвердзіў мінулагодняе званне “Брэнд года сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці”.
Віншуем!


----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.