Островецким детям помогли собраться в школу
Па ініцыятыве Астравецкага аддзялення “Беларускі дзіцячы фонд” і раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” неаднаразова праводзіліся акцыі па збору сродкаў для дзяцей, якія маюць у гэтым патрэбу. З наступленнем летніх канікулаў у васьмі дзетак, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з’явілася магчымасць аздаравіцца: 4 дзяцей адпачывалі ў летніку “Ластаўка”, астатнія – у летніках дзённага знаходжання на базе ўстаноў адукацыі.
Наша газета пісала аб тым, як дзеці з дзіцячага сацыяльнага прытулку і прыёмных сямей з’ездзілі ў сталічны дэльфінарый і заапарк. Аднак нават пасля паездкі ад раённых арганізацый і прадпрыемстваў працягвалі паступаць грашовыя сродкі і дапамога. Так, калектыў упраўлення сельскай гаспадаркі пералічыў 480 тыс. рублёў, а ад раённага вузла электрычнай сувязі пяцёра дзетак з варнянскага прытулку атрымалі спартыўныя касцюмы, канцылярскія тавары, а частка грошай была пералічана на рахунак прытулку. Сувязісты ахвяравалі на патрэбы дзяцей 500 тыс. рублёў.
Напярэдадні 1 верасня стартавала акцыя “Першы партфель. Збяром дзіця ў школу.” Па словах дырэктара раённага аддзялення “Беларускі дзіцячы фонд” Вольгі Анатольеўны Альфер, у акцыі прынялі ўдзел амаль усе арганізацыі і прадпрыемствы раёна, а найбольшую дапамогу аказалі цэнтральная раённая бальніца (5 млн. рублёў) і ўстановы адукацыі (5 млн. 800 тыс. рублёў).
Сямёра дзетак, якія выхоў-ваюцца ў неблаганадзейных сем’ях, на першы школьны званок у сваім жыцці пайшлі з ранцамі, упакаванымі ўсім неабходным.
-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
