Островецкие учителя стали пятыми на педагогической спартакиаде

Пятае агульнакаманднае месца заваявалі на занальнай педагагічнай спартакіядзе астравецкія настаўнікі.

Нагадаю: занальнаму этапу папярэднічаў раённы, на якім была вызначана каманда настаўнікаў, што прадставіла наш раён ў Смаргоні.
Нягледзячы на тое што астравецкія настаўнікі занялі толькі пятае агульнакаманднае месца, многія з іх заваявалі для нашага раёна пераможныя і прызавыя месцы.
Так, у дартсе першае месца заняў настаўнік СШ №1 Яўгеній Бандарэнка. Больш за ўсё разоў падняў 16-кілаграмовую гіру прадстаўнік гімназіі №1 Андрэй Бумбуль. Не было роўных у бегу на 1000 метраў сярод мужчын астравецкім педагогам – у гэтай намінацыі перамогу святкавалі Артур Грачанік з Гудагайскай школы і Мікалай Трафімчык з Міхалішкаўскай СШ. Трэцяе месца заняла каманда мужчын у перацягванні каната.
І ўсе разам астравецкія педагогі набегалі, нападымалі і накідалі на пятае агульнакаманднае месца.


-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.