Островецкие учителя физической культуры вошли в число лучших педагогов республики
З узнагародамі вярнуліся з рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку фізкультурна-масавай работы ва ўстановах адукацыі настаўнікі фізічнай культуры з Астравеччыны.Падобныя конкурсы сярод педагогаў праходзяць штогод. На гэты раз настаўнікі фізічнай культуры дзяліліся вопытам работы па правядзенні “Гадзіны футбола”.
Першапачаткова ў раёне быў праведзены раённы этап конкурсу. Яго пераможцамі былі прызнаны настаўнікі фізічнай культуры гімназіі №1 Вадзім Ігаравіч Усціменка і Варнянскага НПК Аляксей Станіслававіч Часнойць, вопыт работы якіх быў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе. Пакінуўшы за сабой настаўнікаў-сапернікаў з гарадскіх школ г. Гродна і іншых, больш буйных за Астравец, гарадоў Гродзенскай вобласці, нашы фізрукі зноў сталі лепшымі, а іх работы былі накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу.
На мінулым тыдні ў Мінску прайшло ўшанаванне лепшых педагогаў фізічнай культуры з усёй рэспублікі, чые распрацоўкі сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу. У іх лік трапілі і нашы таленавітыя фізрукі.
Так, Вадзім Ігаравіч Усціменка і Аляксей Станіслававіч Часнойць вярнуліся на Астравеччыну з рэспубліканскімі граматамі і імяннымі сертыфікатамі на 5 і 9 мільёнаў беларускіх рублёў адпаведна.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота з сайта stepandstep.ru.
