Островецкие участники конкурса “Родная зямля – Беларусь”
Падведзены вынікі раённага конкурсу экалагічных праектаў “Родная зямля – Беларусь”.
Шкада, што яго ўдзельнікамі сталі ўсяго некалькі школ. Так, у намінацыі “Дзіўны свет раслін” вучні Дайлідскай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі і хіміі М.Б. Барташэвіч і лабаранта Д.І. Зімніцкай прадставілі праект па вырошчванні на прысядзібным вучэбна-доследным участку розных сартоў капусты. Гэтым юныя навукоўцы “забілі двух зайцаў” – паралельна з правядзеннем доследаў змаглі вырасціць і сабраць добры ўраджай капусты для забеспячэння школьнага харчавання.
Гэтым жа шляхам пайшлі і вучні Варнянскага НПК, яны пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі і біялогіі С.М. Свіркоўскага рэалізавалі праект па стварэнні агарода традыцыйных культурных раслін.
Выхаванцы гуртка “Ручаёк” Мальскага НПК разам са сваім кіраўніком, настаўніцай хіміі і біялогіі А.К. Касцюк рэалізавалі праект у намінацыі “Будучыня – гэта мы!”. Школьнікі заняліся азеляненнем і добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі.
У выніку рашэннем журы пераможцамі былі прызнаны вучні Дайлідскай школы і іх кіраўнікі М.Б. Барташэвіч і Д.І. Зімніцкая, а створаны імі праект цяпер прымае ўдзел у абласным конкурсе.
-------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
Фота з сайта viatours.ru.