Островецкие спортсмены завоевали серебро на областной спартакиаде школьников

Агульнакаманднае серабро прывезлі астравецкія спартсмены з юбілейнай, дзясятай, абласной спартакіяды школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння.


Падчас спаборніцтваў нашы хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі добрую хуткасць і сілу рук. Алеся Саверчанка ў бегу на 60 метраў заняла шостае месца. Яе таварыш Аляксей Паўлоўскі гэтую ж дыстанцыю прабег на “пяцёрку”.

Эрнест Сяўрыс у кіданні кап’я заняў чацвёртае месца. Чацвёртай у выніковай табліцы стала і Марыёла Букель у спаборніцтве па штурханні ядра. А вось у кіданні дыска наша ўдзельніца стала сярэбранай прызёркай.

Валерый Радчык прабег 2 000 метраў на “чацвёрку”, а дыстанцыю на 1 000 метраў хлопец адолеў на бронзавы медаль.

Самае ж удалае выступленне на спартакіядзе атрымалася ў Аляксандра Лаўрыновіча. На дыстанцыі 2 000 метраў наш лёгкаатлет заняў другое месца, а на дыстанцыі 1 000 метраў хлопец стаў пераможцам.

Такім чынам, наша камандзе заняла на абласных спаборніцтвах агульнакаманднае другое месца. А Аляксандр Лаўрыновіч увайшоў у склад зборнай каманды вобласці, якая выступіць на рэспубліканскай спартакіядзе 12-15 чэрвеня ў Жлобіне.

Віншуем!


Марына МАЦКЕВІЧ