Островецкие школьники получили стипендии общественного объединения "Белорусский фонд мира"
Аднаразовыя стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» атрымалі два вучні з нашага раёна.Штогод у рамках праграмы «Адораныя і таленавітыя - будучыня міру», якую рэалізуе грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міру”, адзначаюцца школьнікі, якія добра вучацца і з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця.
На гэты раз у лік такіх таленавітых і ініцыятыўных трапілі вучаніца Міхалішкаўскай сярэдняй школы Карына Дуброўская і школьнік са Спондаўскага НПК Мар’ян Васілеўскі. Маладыя людзі атрымалі Ганаровыя граматы, нагрудныя знакі і прэміі ў памеры трох базавых велічынь.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фото с сайта http//jkh-shklov.by
