Островецкие школьники на главной елке страны
Новы год у дзяцей часцей за ўсё атаясамліваецца з навагодняй ёлкай. Большасць таксама верыць у тое, што менавіта жаданне, загаданае каля ёлачкі, абавязкова збудзецца.
Штогод дзеці з нашага раёна наведваюць галоўную ёлку нашай краіны. І сёлета нашы школьнікі ў ліку двух з паловай тысяч школьнікаў з усёй рэспублікі правялі ў Мінску два дні на святкаваннях, прысвечаных Новаму году.
На прэзідэнцкую ёлку ў Мінск сёлета адправіліся Наталля Арлоўская з гімназіі №1 і Вадарына Аўгуль з Варнянскай школы. Менавіта гэтым дзяўчынкам пашчасціла трапіць на навагодняе прадстаўленне з удзелам Прэзідэнта краіны і на цыркавое прадстаўленне. Два дні, праведзеныя ў Мінску, сталі цудоўным падарункам для школьнікаў пад Новы год.
Яшчэ 10 школьнікаў сёлета адсвяткавалі сустрэчу Новага года на абласной дабрачыннай ёлцы з удзелам губернатара Гродзенскай вобласці С.Б. Шапіры.
Фота з сайта photocentra.ru.