Островецкие коллективы заняли третьи места на международном фестивале полонеза в Слониме
Нядаўна, ужо ў дзявяты раз, у Слоніме адбыўся міжнародны фестываль паланезу, прысвечаны памяці Міхаіла Клеафаса Агінскага.Яго адметнай рысай сёлета стала небывалая “шматаблічнасць” – на гэты раз удзел у святочнай імпрэзе прыняло ажно 39 калектываў, у тым ліку тры – з Літвы і чатыры – з Польшчы. Узровень выканання, як прызналі самі арганізатары фестывалю, таксама аказаўся незвычайна высокім, амаль прафесійным. І ад творчай канкурэнцыі на сцэне было горача.
Але пры гэтым астраўчане забралі з капілкі ўзнагарод адразу дзве бронзавыя. Адно трэцяе месца сярод дарослых калектываў заваяваў хор “Польскае рэха Астраўца”, другое – у юніёрскай групе журы прысудзіла вакальнай групе “Эдэльвейс” з цэнтра пазашкольнай работы.
Кіраўнік абодвух калектываў – Алена Такарчук.
-------------------------------
Францішка КРАСКО.
Фота з сайта tutgrodno.com.
