Островецкие артисты выступили в Минске на сельскохозяйственной ярмарке "Щедрая осень - 2013"

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў “Шчодрая восень-2013”, якія традыцыйна праходзілі ў Мінску, сабраў не толькі прадпрыемствы з усёй рэспублікі і жадаючых зрабіць прыпасы да зімы, але і самадзейных артыстаў.

Калектывы з Астравеччыны таксама пабывалі на сталічным кірмашы. На працягу двух дзён калектывы аматарскай творчасці прадстаўлялі Гродзенскую вобласць. Вясёлыя і задорныя праграмы на імправізаванай сцэне каля Палаца спорту прадставілі і нашы артысты: народныя ансамблі народнай песні Кямелішкаўскага СДК “Кемяліна” і Варнянскага СДК “Світанак”.


-------------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.