Островецкая команда стала второй в областных соревнованиях по лыжным гонкам

Сярэбранымі прызёрамі вярнулася астравецкая каманда з абласных спаборніцтваў па лыжных гонках сярод калектываў фізічнай культуры раённых камітэтаў прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Сёлета пазмагацца за перамогу і прадэманстраваць лёгкасць і хуткасць на лыжах адправіліся Гэлена Варановіч, Леанарда Рыбак, Уладзімір Салавей і Вадзім Лебядзевіч. Мужчыны беглі дыстанцыю 1,6 кіламетра, жанчыны – кіламетр.
Астравецкія лыжнікі ўдзельнічаюць у гэтым спаборніцтве другі раз. Нагадваем, што ў мінулым годзе яны сталі чэмпіёнамі. Аднак паўтарыць мінулагодні трыумф, на жаль, не ўдалося. Гэлена Варановіч стала сярэбранай прызёркай. Леанарда Рыбак заняла трынаццатае месца. Уладзімір Салавей прыбег на фініш чацвёртым, а Вадзім Лебядзевіч – пятым.
У выніку астраўчане занялі другое месца, саступіўшы толькі лыжнікам з Лідскага раёна.