Островецкая "Эврика" вернулась с республиканского турнира по спортивным бальным танцам с медалями и дипломами













Напрыканцы кастрычніка рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах сабраў у Смаргоні прафесіяналаў і тых, хто робіць толькі першыя крокі ў гэтай сферы. Удзел у турніры прынялі і астравецкія дзеткі, якія наведваюць танцавальна-спартыўны клуб “Эўрыка”.

У пяты раз арганізатарам турніру выступіў кіраўнік “Эўрыкі” Сяргей Пятровіч Елізавеценка, а спонсарскую дапамогу аказалі ГА “Белая Русь” і “Беларускі фонд міру”, ЭСТО “Пятае кола”, магазіны “Фасон” і “Сола” і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы. Спаборніцтва праводзілася ў тры аддзяленні: пачынаючыя, сярэдняя група, моладзь і дарослыя.
Астраўчане паказалі свае здольнасці ў группе «пачынаючых».
У адрозненні ад равеснікаў са Смаргоні, магчымасць займацца бальнымі танцамі ў астравецкіх хлопчыкаў і дзяўчынак з’явілася толькі ў верасні гэтага года, калі свае дзверы для іх расчыніў танцавальна-спартыўны клуб “Эўрыка”.
Нягледзячы на тое што прамудрасці танцавальных рухаў дзеці спасцігалі толькі на працягу двух месяцаў, гэта не перашкодзіла ўдаламу выступленню маленькіх танцораў на рэспубліканскім турніры па бальных і спартыўных танцах. Выхаванцы “Эўрыкі” вярнуліся ў Астравец з медалямі і дыпломамі ў намінацыі “Школа танцаў”.


-------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.