Островецкая цимбалистка Алёна Ивашко стала третьей на областном конкурсе "Новые имена"
Астравецкая цымбалістка Алёна Івашка (педагог Алена Капылова) заняла 3 месца ў абласным конкурсе “Новыя імёны” ў намінацыі “Струнныя народныя інструменты”.Напрыканцы сакавіка ў Гродна сабралася 139 выканаўцаў – вучняў дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці па класах балалайкі, гітары, домры і цымбалаў. Яны змагаліся за перамогу ў трох узроставых групах. Пераможцаў і прызёраў вызначала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Прыемна, што талент вучаніцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў быў адзначаны членамі журы.
Віншуем Алёну Івашка і яе педагога Алену Капылову з перамогай!
--------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
