Островецкая библиотека стала второй в области
На выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама былі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Установа культуры года” і ўзнагароджаны яго пераможцы.Прыемна адзначыць, што ў намінацыі “Бібліятэка года” другое месца заняла Астравецкая цэнтральная бібліятэчная сістэма, – ганаровы дыплом быў уручаны загадчыку Астравецкай ЦБС Наталлі Уладзіміраўне Ачарэтавай.
Віншуем!
Ніна АЛЯКСЕЕВА.

