Островец присоединяется к международному проекту "Здоровый город"

Астравец мае намер далучыцца да міжнароднага праекта “Здаровы горад”, ініцыятарам якога стала Сусветная арганізацыя аховы здароўя – пакуль што ў нашай краіне толькі адзін горад, Горкі Магілёўскай вобласці, з’яўляецца яго ўдзельнікам і ўключаны ў еўрапейскую сетку “здаровых гарадоў”. Шырыцца гэты рух і ў суседняй Расіі. На Гродзеншчыне пакуль што толькі наш Астравец выказаў такое амбіцыйнае жаданне – не проста звацца, а сапраўды стаць здаровым горадам.

Вы хочаце жыць у здаровым горадзе? Думаецца, пытанне гэтае рытарычнае, бо здароўе – галоўнае багацце, якім жадае валодаць кожны чалавек. А калектыўнае здароўе ўсіх жыхароў нашага горада – гэта асабістае здароўе кожнага з нас. І ад кожнага з нас крышку залежыць, каб Астравец стаў здаровым горадам! Таму далучайцеся!

-------------------------------------

Фота А. МАЛЬШЭЎСКАГА.