Островчанка Светлана Кутько признана лучшим волонтёром области
Валанцёрам года-2015 прызнана загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Казіміраўна Куцько.8 гадоў назад пры падтрымцы раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была створана валанцёрская група «Прамень», якую ўзначаліла Ірына Ігараўна Стэх.
А тры гады назад ініцыятыву Ірыны Стэх падтрымала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Святлана Куцько – менавіта тады яна ўзначаліла і атрад «Прамень», і раённы валанцёрскі савет.
Пачатак новага каляндарнага года прынёс Святлане Куцько пачэснае званне «Валанцёр года-2015».
– У валанцёрскім руху я больш за шэсць гадоў, а атрад «Прамень» узначаліла, калі стала працаваць у тэрытарыяльным цэнтры, – расказвае Святлана Казіміраўна.
За гэты час валанцёры сталі ўдзельнікамі многіх дабрачынных акцый, мерапрыемстваў і нават праектаў – і іх дзейнасць была высока ацэнена абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, а Святлана Куцько адзначана Граматай за перамогу ў абласным конкурсе «Валанцёр года-2015».
--------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
