Островчанка Елена Малышева вышла в финал конкурса "Новые имена Беларуси"

1
OLYMPUS DIGITAL CAMERAШырокамаштабны рэспубліканскі прафсаюзны конкурс «Новыя імёны Беларусі-2016” закліканы знайсці новыя таленты ў розных галінах мастацтва і народнай творчасці ва ўсіх куточках Беларусі.

Мы ўжо расказвалі нашым чытачам, што на абласным этапе конкурсу былі адабраны некалькі непаўторных астравецкіх талентаў: Аксана Вакуліч, Алена Малышава, Наталля Ачарэтава, Алег Уласік, Юрый Інаровіч, Яраслаў Вянгроўскі і Руслан Юргелянец, а таксама творчы калектыў цэнтральнай раённай бальніцы.

Напрыканцы сакавіка ў Гродне прайшоў абласны этап, падчас якога былі выбраны фіналісты конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, заключны этап якога пройдзе ў маі ў сталіцы ў Палацы Рэспублікі.

Прыемна ўсведамляць, што адной з такіх фіналістак стала наша Алена Малышава: яе цудоўныя вырабы з саломкі ўразілі членаў журы і заслужылі права прыняць удзел у фінальным этапе конкурсу і выставе, якая будзе яго суправаджаць. Віншуем!

---------------------------


Ніна АЛЯКСЕЕВА.